Памежны эфект у прыродзе – гэта тэндэнцыя да павелічэння разнастайнасці, альбо колькасці відаў на межах экасістэм. Так розныя асяроддзі ў працэссе сутыкнення ўзбагачаюць адно адное і ствараюць адметную, надзвычай урадлівую прастору. Гэты эфект – заканамернасць, актуальная таксама для людскога існавання і свядомасці. Мяжа тут – не заўсёды абмежаванне, але магчымасць убачыць іншы свет, іншую плоскасць і, сутыкаючыся з ёй, ствараць новыя грані. Межы азёраў і лясоў даюць прастору для жыцця пэўных відаў раслін і жывёл, межы дзяржаў таксама ствараюць своеасаблівую біяразнастайнасць,узбагачаючы тэрыторыі памежнікамі, мытнікамі і кантрабандыстамі.

afisha plener 2015

У псіхіятрыі памежны стан часта звязваюць з праявай асаблівых здольнасцяў чалавека ў розных галінах - мастацтве, матэматыцы, літаратуры. Такім чынам свет становіцца не бязмежжам, а прасторай з бясконцай колькасцю межаў і граняў.

На працягу тыдня мастакі разам з куратарамі, эколагамі і запрошанымі спадарожнікамі па памежных зонах знаёміліся з рознымі праявамі памежнага эфекту і, сутыкнуўшыся з гэткім асяроддзем, дзяліліся сваімі адчуваннямі.

Праваднікамі ў памежныя светы былі: эколаг Ірына Сухій, краязнаўца Алесь Гарбуль, мастак Артур Клінаў, тэатральны крытык Таццяна Арцімовіч, прадпрымальнік Эдуард Вайцэховіч, кандыдат біялагічных навук Галіна Рыгораўна Раманенка, памежнікі лынтупскай заставы, мясцовыя жыхары, лясныя сцежкі, птушкі, слімакі, камары.

Мастакі: Ігар Корзун, Bazinato, Святлана Гусакова, Вікторыя Шчарбакова, Ёзас Лайвіс (Літва)

Куратары: Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Сафія Садоўская

Партнёры праекта: Kultūros Ambasada, «Зялёная сетка», ГА «Экадом», установа «Агра-Эка-Культура»

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 жніўня а 7-ай вечара ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А

Уваход вольны!

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Читайте также: