Горад — жывы арганізм, які змяняе свой выгляд, матэрыяльнае напаўненне згодна жаданню горадабудаўнікоў, патрабаванням часу і модным тэндэнцыям. Але не толькі ў кожным горадзе, але і вёсцы ці мястэчку можна знайсці ўнікальныя месцы, якім атрымоўваецца захавацца нягледзячы на эпохі. Некаторыя з іх становяцца сапраўднымі культавымі пляцоўкамі, месцамі сустрэч і абрастаюць легендамі.

 

1

 

Недалёка ад Плошчы Якуба Коласа, за Камароўскім кірмашом, па вуліцы Веры Харужай знаходзіцца невялікая лапінка зямлі з некранутым рэльефам. Побач, на ўзгорку ля ўваходу ў бібліятэку імя Янкі Купалы, расце 70-гадовы амерыканскі клён. Хаця ўвагу гараджаніна хутчэй прывабіць не дрэва, а скульптурная кампазіцыя дзяцей, размешчаная тут жа.

 

ДАВЕДКА: Аўтарам скульптурнай кампазіцыі «Шчаслівае дзяцінства», ці «Дзеці гуляюць», з'яўляецца беларускі архітэктар Мікалай Кандрацьеў. Яна была пабудаваная ў 1980-1981 гадах і мае даволі гумарыстычны сэнс. У цэнтры — дзяўчынка, раззлаваўшыся на хлопчыка, адбірае ў яго шорты. Невыпадкова ў народзе кампазіцыя мае назву «Аддай шорты!».

 

1

 

Аднак, як падказвае Ігар Корзун, калі падключыць фантазію і крыху логіку, то ў гэтай скульптурнай кампазіцыі можна знайсці сімвалічны сэнс:

 

«У цэнтры мы бачым, як хлопчык цягнецца да дзяўчынкі, аднак гэта ж зусім не дзеці, а Адам і Ева... У Евы ў адной руцэ «яблык», ў другой — «бялізна». І яна,паспрабаваўшы плод з Дрэва пазнання дабра і зла, ужо апранутая, а Адам пакуль не паспрабаваў, таму ён голы. Па абодва бакі ад іх — анёлы, што размаўляюць з жывёламі, — тлумачыць сваё бачанне гэтай скульптурнай кампазіцыі Ігар, указваючы на рэшткі матылька на дзіцячых ручках. — Адпаведна, дзе ўсё адбываецца? У Эдэмскім садзе. Таму і назва гэтаму месцу “Мінскі райскі сад”».

 

1

 

1

 

1

 

1

 

1

 

1

 

Калісьці на ўзгорку раслі яшчэ дзве таполі, выдаленыя з год шэсць таму. Атрымоўваецца, што горка існавала ажно з канца 1940-х гадоў, калі вакол разлівалася балота і стаяў прыватны сектар.

 

«Гэта рэдкае месца ў горадзе з некранутым ландшафтам, дзе ўсё засталося так, як задумала прырода. Чаму б не лічыць яго райскім? Бо яно, як маленькі-маленькі запаведнік гарадскога ландшафту. І, на мой погляд, трэба абавязкова аднавіць яго: пасадзіць замест страчаных дрэў новыя ці дапоўніць хмызняком, а можа, падсеіць жыта... Але галоўнае, што гараджане павінны навучыцца карыстацца ім, хадзіць да гэтага месца, любіць яго», — упэўнены Ігар Корзун.

 

1

 

Акрамя таго, Мінскі райскі сад павінны стаць узорам для сучасных горадабудаўнікоў. З захапленнем каардынатар кампаніі па абароне гарадскіх зялёных насаджэнняў адзначае высокі ўзровень майстэрства тагачасных архітэктараў і будаўнікоў, якія «асвойвалі» гэты раён. Бо яны пакінулі ўзгорак, які, па сутнасці, усім перашкаджаў і нідзе не паўтараецца ў агульнай кампазіцыі.

 

1

 

1

 

«Зараз жа знішчаецца ўсё запар. Я не кажу пра нейкія кусцікі, я — пра сталыя магутныя дубы, якія спакойна можна пакінуць, крыху перапланаваўшы пад'езды для будаўнічай тэхнікі. Гэта сведчыць пра тое, што ў мінулым людзі мыслілі катэгорыямі “Стваральнікаў”», — сведчыць ён.

 

Працяг задумкі колішняга комплекснага азелянення рэшткамі застаўся на супрацьлеглым баку вуліцы Веры Харужай ў выглядзе неверагоднай каштанавая алеі. На жаль, людзі мала ёй карыстаюцца нават у спякотныя летнія дні ўсё больш ходзяць бліжэй да дамоў, а праз зялёны калідор сталі ездзіць аўтамабілі...

 

1

 

1

 

Пэўна таксама невыпадкова, часткай пэўнага плана «Стваральнікаў» з'яўляецца і тое, што той жа амерыканскі клён можна сустрэць праз некалькі кварталаў ад таго, што захаваўся на ўзвышшы Мінскага райскага саду: на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча, ля «Мілавіцы» па вуліцы Старавіленскай, затым на Бангалор і непадалёк ў дварах. Іх таксама не спілавалі.

 

1

 

1

 

1

 

1

 

1

 

1

 

«Атрымоўваецца такі таемны роўны трохкутнік, і магчыма ёсць працяг гэтай гісторыі…» —па-змоўніцку кажа Ігар.

 

1

 

Хрысціна Чарняўская, Зялёны Партал

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Читайте также: